Новыя формы дашкольнай адукацыі
Паважаныя бацькі!
У адпаведнасці з Палажэннем аб заснаванні дашкольнай адукацыі, з мэтай забеспячэння даступнасці якаснай дашкольнай адукацыі, задавальнення запытаў на прадастаўленне адукацыйных паслуг, прапануем спектр новых форм дашкольнай адукацыі, а менавіта:
Група кароткачасовага знаходжання "Матчына школа"(кастрычнік - сакавік) для дзяцей, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі. Маляняты, якім яшчэ трэба будзе рабіць свае першыя крокі па калідорах дзіцячага сада, часта баяцца гэтага пераходу, жадаюць быць заўсёды побач з мамай, адчуваць яе клопат і ласку.
У групу кароткачасовага знаходжання 1 раз у тыдзень дзеці ад года да двух гадоў прыходзяць з мамамі. А на занятках будучых сваіх выхаванцаў чакаюць педагог-псіхолаг, музычны кіраўнік. Сумеснае знаходжанне з бацькамі забяспечвае дзіцяці пачуццё бяспекі для свабоднай праявы сваёй асобы, а таксама дае магчымасць бацькам назіраць за ўзаемадзеяннем педагога з дзецьмі, абмяняцца вопытам выхавання.
Адаптацыйная група(красавік - май) арганізуецца з мэтай адаптацыі дзяцей ранняга ўзросту (да 3 гадоў, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі) да ўстановы адукацыі, прывыканне выхаванцаў да новага асяроддзя і ролі раўнапраўных членаў групы аднагодкаў.
Прагулачная група(чэрвень - жнівень) мэта якой у стварэнні ўмоў для развіцця дзіцяці ў розных відах дзейнасці на прагулцы з улікам магчымасцей, інтарэсаў і патрэбнасцей саміх дзяцей, іх сацыялізацыі ў калектыве аднагодкаў і дарослых. Група ствараецца для дзяцей ва ўзросце ад 2 да 5 гадоў, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі.
Група выходнага дня (кастрычнік - май) - мэта, якой у аказанні дапамогі законным прадстаўнікам у выпадку іх занятасці на працы ў выхадныя дні, забеспячэнне зносін дзіцяці з аднагодкамі.
Адносіны паміж установай дашкольнай адукацыі, якая мае групы кароткачасовага знаходжання, і бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) рэгулююцца дагаворам, які заключаецца ва ўстаноўленым парадку.
Калі дадзеная інфармацыя Вас зацікавіла звяртайцеся па тэлефоне (2342) 2 79 00