Гісторыя развіцця ўстановы

26.04.1976 года - адкрыты яслі-сад № 22 ВА «Хімвалакно» 01.10.1999 года - перададзены на баланс Светлагорскаму ГОРОО
2004 год - рашэннем Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта перайменаваны ў Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці яслі-сад № 22
26.05.2008 г. — рашэннем Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта перайменаваны ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці яслі-сад № 22 "Непаседы" г.Светлагорска"
15.12.2009 г. — рашэннем Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта перайменаваны ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 22 "Непаседы" г.Светлагорска"
07.12.2011 г. — рашэннем Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта перайменаваны ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 22 г.Светлагорска"

 

Нашыя кіраўнікі

1976—1978 Шакура Валянціна Пятроўна
1978—1986 Бяляева Вольга Станіславаўна
1986—2006 Макарчук Галіна Рыгораўна
2007—2025 Раслаўцава Ірына Паўлаўна

З 2025 Анонічава Людміла Васільеўна

 

З гісторыі развіцця дзіцячай рэдакцыі "Калабок"

2010 год - пачатак адліку працы дзіцячай рэдакцыі «Калабок»
2010 год - першы выпуск часопіса «Калабок»
2013 год - часопіс «Калабок» набыў новы выгляд і назву «Жыццё выдатных дзяцей»
2018 год - на базе дзіцячай рэдакцыі адкрыты новы напрамак-мультстудыя «Жывыя карцінкі»
2021 год - адкрыты яшчэ адзін новы напрамак-студыя «Дзіцячы эфірчык»
2023 год - дзіцячая рэдакцыя "Калабок" стала прэс-цэнтрам "Дзіцячы час"

 

Сёння ў Цэнтры функцыянуе 8 груп (149 выхаванцаў):

2 групы для выхаванцаў ранняга ўзросту: група № 2 (15 выхаванцаў), група № 10 (15 выхаванцаў);

5 груп для выхаванцаў дашкольнага ўзросту: група № 1 (24 выхаванца), група № 5 (20 выхаванцаў), група № 7 (20 выхаванцаў), група № 8 (22 выхаванца), група № 9 (20 выхаванцаў)

1 рознаўзроставая група : група № 4 (13 выхаванцаў)

Матэрыяльна-тэхнічная база Цэнтра:

  • Музычная зала
  • Фізкультурная зала
  • Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі
  • Кабінет педагога-псіхолага
  • Інфармацыйна-метадычны цэнтр
  • Дзіцячы прэс-цэнтр
  • Спартовая пляцоўка
  • Летнія тэматычныя пляцоўкі
  • Кабінет падгрупавай працы